Мэдыі ў посткамуністычных грамадзтвах: аб’ектыўная інфармацыя супраць ідэалягічных скажэньняў
Автор: Невядома
У зборнік увайшлі матэрыялы канфэрэнцыі, якая была арганізаваная Нарвэскім Хэльсынскім Камітэтам, Нарвэскім Пэн-Клюбам, Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў, Беларускім Пэн-Цэнтрам. Тэксты ў кнізе апублікаваны ў дзвюх вэрсіях – па-беларуску і па-ангельску. На канфэрэнцыі асьвятляліся тэмы: інфармацыйная прастора ў посткамуністычных краінах, масавая аўдыторыя й ідэалягічны ўплыў, прапагандысцкая тактыка – прэса й улада, свабодныя мас-мэдыі і інфармацыйнае забесьпячэньне функцыянаваньня дэмакратычнага грамадзтва, мэдыі – форум публічных дыскусіяў і беларускія рэаліі. Нацыянальную прэсу ў Беларусі ўжо сёньня трэба бараніць, бо толькі яна ў стане займацца ўнутрыдзяржаўнымі, унутрынацыянальнымі праблемамі. Кіраўніцтва краіны даўно сфармулявала сваё бачаньне месца СМІ: яно проста зрабіла іх часткаю дзяржаўнай прагандысцкай сыстэмы. Неадцэнзураваная інфармацыя, наадварот, змушае людзей думаць — а значыць рэагаваць і прымаць рашэньні, рабіць сьвядомы выбар. Таму, відаць, чыноўнікі маюць непераадольнае жаданьне быць разьмеркавальнікамі інфармацыі. Для грамадзтва гэта азначае, у лепшым выпадку, проста застой, а ў горшым — дэградацыю й скажонае ўспрыманьне рэчаіснасьці.
- Скачать книгу

Размер файла: 359,5 Kb
Чем читать этот формат книги

Размер файла: 449,79 Kb
Чем читать этот формат книги

Размер файла: 341,95 Kb
Чем читать этот формат книги