Вядомы пісьменнік Васіль Ткачоў нарадзіўся ў вясёлы навагодні дзень 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Ці не таму і жыве весела, сам умее добра рагатаць і чытачоў ды слухачоў сваіх прымушае.
З выгляду Васіль Ткачоў надзвычай сур’ёзны і займаецца вельмі сур’ёзнымі справамі – піша п’есы і адначасова кіруе Гомельскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У свае няпоўныя пяцьдзесят Васіль